Траўматалагічнае аддзяленне


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Траўматалагічнае аддзяленне арганізавана ў маі 2009 года. Аддзяленне размешчана на 1-м паверсе хірургічнага корпуса Пружанскай ЦРБ і разлічана на 25 ложкаў.

Траўматалагічнае аддзяленне кругласутачна аказвае кваліфікаваную медыцынскe. дапамогe пры траўмах і захворваннях апорна-рухальнага апарата, чэрапна-мазгавой траўме, апёках, адмарожваннях.

У аддзяленні вылучаны сястрынскі пост, перавязачная, гіпсавая, працэдурны кабінет, палаты, усе неабходныя санітарныя памяшканні. Усе палаты аддзялення адпавядаюць сучасным санітарна-гігіенічным нормам. У аперацыйным блоку вылучана асобная аперацыйная для лячэння артапеда-траўматалагічнай паталогіі. Аперацыйная абсталявана артапедычным сталом, электракаагулятарам, ЭАП, сучаснымі крыніцамі святла, інструментарыем для выканання стандартных аперацый стабільнага астэасінтэзу з улікам сучасных патрабаванняў АА, наборам для выканання пазаачаговага кампрэсійна-дыстракцыйнага астэасінтэзу, наборамі для выканання малаінвазіўных методык: астэасінтрэзу DHS, інтрамедулярнага блакавання астэасінтрэзу вялікагалёнкавай, сцегнавых костак, астэасінтрэзу гама-цвіком. 

Абъём працы

Кантактныя тэлефоны:

Ардынатарская: (016 32) 2-14-87

Пост: (016 32) 2-31-49

Выконваюцца наступныя аперацыі і маніпуляцыі:

У аддзяленні працуе пісьменны, згуртаваны і добдразычлівы калектыў, які забяспечвае паважлівае і ўважлівае стаўленне да кожнага пацыента.

Загадчык аддзаленнем
Урач траўматолаг-артапед вышэйшай катэгорыі
Пачынчык Іван Мікалаевіч

Старэйшая сястра аддзялення
Медыцынская сястра вышэйшай катэгорыі Шэйко Ірына Нікалаеўна

ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ НАВЕДВАЛЬНІКАЎ

Наведванні пацыентаў ажыццяўляюцца без верхняга аддзення, у халаце і бахілах. Наведванні пацыентаў ажыццяўляюцца ў працоўныя дні з 17.00 да 19.00., у выходныя і святочныя дні ў гэты ж час, а таксама дадаткова з 11.00 да 13.00.

  • 14 12 16 09 27 trav1
  • 14 12 16 09 27 trav2
  • 14 12 16 09 27 trav3
  • 14 12 16 09 28 trav4
  • IMG 8352
  • IMG 8362
  • IMG 8371

    Печать