Інфекцыйнае аддзяленне


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

У цяперашні час існуе больш за 1500 інфекцыйных захворванняў, якія выклікаюцца мноствам узбуджальнікаў. Канцы гэтых захворванняў могуць быць самымі разнастойнымі – ад поўнага ачуньвання да хранізацыі працэса ці гібелі хворага.

На жаль, сярод пэўнай часткі насельніцтва існуе меркаванне, што ў наш час можна лячыцца самастойна, прачытаўшы аб хваробе ў інтэрнэце ці якім-нубудзь медыцынскім даведніку. Гэта глубокі зман. Самалячэнне практычна заўсёды прыводзіць да сумных вынікаў. Толькі высокакваліфікаваны ўрач-інфекцыяніст дапаможа вам вылечыцца ад інфекцыйнага захворвання.

У інфекцыйнам аддзяленні УАЗ «Пружанская ЦРБ» для гэтага створаны ўсе ўмовы. Урачы інфекцыйнага аддзялення аказваюць на сучасным узроўні спецыялізаваную кваліфікаваную медыцынскую дапамогу пры падазрэнні на інфекцыйнае захворванне і інфекцыйным хворым любога ўзросту ў кругласутачным рэжіме.

Інфекцыйнае аддзяленне УАЗ «Пружанская ЦРБ» знаходзіцца ў адасобленным будынку, разлічанным на 20 ложкаў. У камфартабельных аднамесных і двухмесных, а так сама ў трохмесных боксах, аказваецца дапамога пацыентам з вострымі кішачнымі інфекцыямі, паветрана-кропельнымі інфекцыямі, вострымі і хранічнымі гепатытамі, менінгітам, клешчавымі інфекцыямі і іншымі інфекцыйнымі хваробамі. У сваёй дзейнасці інфекцыйнае аддзяленне выкарыстоўвае ўсе лячэбна-дыягнастычныя магчымасці УАЗ «Пружанская ЦРБ».

Інфекцыйны корпус посля капітальнага рамонту ў 2015 годзе абсталяваны ўсім неабходным, згодна з сучаснымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да такіх падраздзяленняў. Пастаянна маецца ў наяўнасці незніжаемы запас лекавых прэпаратаў. Акрамя гэтага, аддзяленне знаходзіцца ў пастаяннай гатоўнасці для перапрафіліравання ў шпіталь на выпадак асоба небяспечных інфекцый.

Калектыў інфекцыйнага аддзялення - пісьменныя, дабразычлівыя і адказныя людзі.

Асноўнымі задачамі аддзялення з’яўляюцца:

Правядзенне лячэбна-прафілактычных мерапрыемств, якія накіраваны на зніжэнне інфекцыйнага захворвання і ліквідацыю асобных інфекцый.

Загадчык аддзяленнем
Урач-ардынатар
Бут Дзяніс Уладзіміравіч

Старшая медсястра
Андрусевіч Інна Паўлаўна

Кантактныя тэлефоны:

  • IMG 8290
  • IMG 8302

    Печать