Здоровое сердце - это здорово!


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Абласны праект «Здаровае сэрца — заклад поспеху!», ініцыятарам якога выступіў намеснік старшыні аблвыканкама Алег Вялічка, стартаваў на Брэстчыне яшчэ ў сакавіку. Лакальную акцыю па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў падхапілі і на Пружаншчыне: у працоўных калектывах і грамадскіх месцах раёна ўжо поўным ходам праходзяць дыягнастычныя даследаванні жадаючых.

011

«Мэта праекта, — гаворыць інструктар-валеолаг Пружанскай ЦРБ Алена Крачко, — зніжэнне фактараў рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў. Яны з’яўляюцца асноўнай прычынай заўчаснай смерці ў краіне, у іх ліку — і хваробы кровазвароту. Акрамя таго, магчыма, пры ўдзеле медыкаў работнікам арганізацый і прадпрыемстваў будуць забяспечаны зберагаючыя здароўе ўмовы».

Адным з першых аб’ектаў, куды наведаліся людзі ў белых халатах, стала ААТ «Пружанскі малочны камбінат» — адно з буйнейшых горадаўтвараючых прадпрыемстваў. 23 мая 2017г. за пару гадзін тут прайшло абследаванне амаль сорак чалавек. Не адыходзячы далёка ад свайго працоўнага месца, работнікі прадпрыемства змаглі памераць артэрыяльны ціск, вызначыць узровень глюкозы і халестэрыну ў крыві, зрабіць электракардыяграму і па да-дзеных выніках атрымаць урачэбныя рэкамендацыі.

011

Падобнае мерапрыемства дазволіла вызначыць рызыку развіцця верагодных ускладненняў сардэчна-сасудзістых захворванняў у бліжэйшыя 10 гадоў, пры неабходнасці накіраваць пацыентаў для пазачарговага абследавання ў спецыялізаваныя медустановы. Акрамя таго, работнікі атрымалі кваліфікаванае кансультаванне па пытаннях здаровага ладу жыцця і карэкцыі фактараў рызыкі развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў. Гэты агляд паказаў, што  18 чалавек з ліку агледжаных прыйшлі на работу з павышаным ціскам. Шасцёра работнікаў былі накіраваны на дадатковае абследаванне сэрца.

Як плануецца, у перыяд правядзення акцыі — яна, дарэчы, фінішуе толькі ў снежні — у поле зроку медыкаў  трапіць больш за дзясятак працоўных калектываў. 

 

Марына ВАКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара.

 

Печать

Советы

Статьи