г. Пружаны ул. Мицкевича, 27 (016 32) 3-41-80, 3-42-95

69813 instagram logo computer royalty free icons free download png hq OK

∗ Министерство здравоохранения Республики Беларусь ∗
∗ Главное управление по здравоохранению Брестского облисполкома ∗
 
Пружанская
центральная районная больница

Мы заботимся о Вашем здоровье и здоровье Ваших близких!

anketa

Анкета "Электронный рецепт"

 

anketa

Анонимная экспресс-анкета
для опроса населения и оценки работы поликлиники

 

anketa

Анкета 
для ранней диагностики расстройств аутистического спектра   

 

anketa

 Анкета для мониторинга общественного мнения 
о состоянии коррупции в УЗ «Пружанская центральная районная больница»   

 

Акция «Здоровое сердце — залог успеха» показала, что 75% опрошенных пружанцев имеют проблемы из-за стресса


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Гіпакрат завяшчаў: «Хваробу лягчэй папярэдзіць, чым лячыць». Эфектыўная прафілактыка, а разам з тым, зніжэнне захворвання і смяротнасці насельніцтва з-за хвароб сістэмы кровазвароту — галоўная задача дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека на 2016-2020 гады».

Каб павысіць якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі пацыентам, якія сутыкнуліся з такой праблемай, на Пружаншчыне быў распрацаваны спецыяльны план па рэалізацыі праграмы.

Праект «Здаровае сэрца — заклад поспеху» — толькі адзін з яе пунктаў. Чарговая прафілактычная акцыя ў яго рамках была праведзена пружанскімі медыкамі на гарадской аўтастанцыі.

Спецыялісты цэнтральнай раённай бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі арганізавалі дыягнастычнае даследаванне: вымяралі артэрыяльны ціск, разлічвалі індэкс масы цела, вызначалі ўзровень глюкозы ў крыві, падлічвалі рызыку развіцця верагодных ускладненняў сардэчна-сасудзістых захворванняў на працягу бліжэйшых дзесяці гадоў і звязаных з імі неспрыяльных сітуацый, а таксама кансультавалі па пытаннях здаровага ладу жыцця.

Магчымасцю прайсці экспрэс-даследаванне скарысталася каля сотні чалавек. Варта адзначыць, што дзясятая частка пракансультаваных тэрапеўтам была накіравана на дадатковае абследаванне. Каля 30% выпадковых пацыентаў мелі павышаны артэрыяльны ціск. З 27 чалавек, якія пажадалі вызначыць узровень глюкозы ў крыві, у пяці ён быў вышэйшы за норму.

Акрамя таго, сярод удзельнікаў акцыі праводзілася апытанне. Аналіз сацыялагічных даных паказаў, што 20% рэспандэнтаў не ведаюць паказчыкі свайго артэрыяльнага ціску, толькі 25% апытаных заўсёды кантралююць яго. Амаль палова апытаных прызналася, што надае фізічнай актыўнасці больш як 30 мінут штодзень, астатнія — менш ці не надаюць увогуле. Асноўнымі фактарамі рызыкі ў большасці — 75% — аказаўся  стрэс, у 12% — курэнне, у 3% — алкаголь.

Для таго, каб павысіць дасведчанасць насельніцтва па пытаннях здаровага ладу жыцця, прафілактыкі стрэсу, сардэчна-сасудзістых і іншых захворванняў, медыкі раздалі пасажырам памяткі і буклеты.

На здымку: падчас правядзення акцыі.

Марына Вакульская. Фота Сяргея ТАЛАШКЕВІЧА

Печать

Советы

Статьи