Губіць людзей не піва?
Убачыць маладога чалавека з бутэлькай піва ў руках -- рэаліі сённяшняга дня. Для многіх піць піва -- модна і прыемна. Моладзь лічыць, што дзякуючы гэтаму слабалкагольнаму напою ствараецца сяброўская атмасфера, з'яўляецца расслабленне.
Што на самой справе ўяўляе пенны напой і ці такі ён бясшкодны, як мяркуюць многія? На гэтыя пытанні адказвае.
Піўная залежнасць на сённяшні дзень -- адна з самых актуальных праблем маладога пакалення. Піва пьюць усе: і хлопцы, і дзяўчаты. Прычым ўжо не толькі студэнцкага ўзросту, але і школьнага. Многія думаюць, што піва -- зусім бясшкоднае. Тым часам павольна ідзе працэс співання, якія іншы раз не заўважаюць не тое, што будучыя "хронікі", але і іх родныя.
Аказваецца, піўны алкагалізм фарміруецца больш як у тры разы хутчэй, чым гарэлачны. Больш таго, ён цяжэй паддаецца лячэнню, паколькі з цягай да піва цяжэй змагацца, чым з цягай да гарэлкі.
"Што такога небяспечнага ў піве?!" -- скажуць многія. Справа ў тым, што ў працэсе браджэння ў піве ўтвараюцца пабочныя прадукты, якія маюць таксічныя якасці. Гэта альдэгіды, сівушныя масла, метанол, эфіры. Іх утрыманне ў піве ў дзясяткі і сотні разоў перавышае ўзровень іх дапушчальнай канцэнтрацыі ў гарэлцы. Алкаголь узмацняе таксічнае дзеянне кампанентаў піва, нават калі яны ўтрымліваюцца ў ім у вельмі малой колькасці. Чым вышэй моцнасць піва, тым агрэсіўней сябе паводзяць атручваючыя рэчывы.
Да слова, небяспеку ўяўляе нават безалкагольнае піва: няхай і ў зусім мізернай колькасці, але ж алкаголь у ім усё-такі прысутнічае. Менавіта са шклянкі піва можа пачынацца чарговы "запой" у асоб з алкагольнай залежнасцю.
Піўны алкагалізм вылечваецца?
-- І так, і не. Не -- таму што піць "у меру" піўны алкаголік не зможа ніколі. Абмен галаўнога мозгу парушаны і да канца не адновіцца, нават некалькі глыткоў прывядуць да зрыву. І нават праз шмат гадоў цвярозасці арганізм не ачысціцца. Так, таму што немагчыма адмовіцца ад алкаголю на ўсё жыццё. Але пры ўмове абсалютнай цвярозасці: піць альбо не піць -- трэцяга варыянту няма.
Прыміце да ўвагі:
* У людзей з захворваннямі сэрца кожная новая порцыя алкаголю можа быць апошняй. Нават невялікія дозы алкаголю могуць абвастрыць праблемы са здароўем і прывесці да парушэнняў, якія несумяшчальны з жыццём.
* Прыкладна трэцяя частка людзей, якія заўчасна памерлі ад атручвання алкаголем, не ведалі, што ў іх былі сардэчныя захворванні.
* Пры піўной алкагалізацыі хутчэй, чым пры гарэлачнай, паражаюцца клеткі галаўнога мозгу, таму хутчэй парушаецца інтэлект.
Які ўрон для здароўя прыносіць прыхільнасць да піва?
* У першую чаргу, у злоўжываючых півам рэзка ўзрастае нагрузка на сардэчна-сасудзістую сістэму, з'яўляецца так званы сіндром "піўнога сэрца": піва хутка ўсмоктваецца ў арганізм, перапаўняе крывяное русла, а пры вялікай колькасці выпітага адбываецца варыкознае пашырэнне венаў і павелічэнне межаў сэрца.
* На рэнтгенаўскім здымку сэрца піўнога алкаголіка ў два разы большае за звычайнае. Яно вялікае, слабое, "старэчае" і са сваёй функцыяй матора спраўдяецца з цяжкасцю. У чалавека, які мае прыхільнасць да піва, нават пры невялікіх фізічных нагрузках з'яўляецца моцная адышка.
Урач-нарколаг Пружанскай ЦРБ Ю.А.Карповіч