г. Пружаны ул. Мицкевича, 27 (016 32) 3-41-80, 3-42-95

69813 instagram logo computer royalty free icons free download png hq OK

∗ Министерство здравоохранения Республики Беларусь ∗
∗ Главное управление по здравоохранению Брестского облисполкома ∗
 
Пружанская
центральная районная больница

Мы заботимся о Вашем здоровье и здоровье Ваших близких!

anketa

Анкета "Электронный рецепт"

 

anketa

Анонимная экспресс-анкета
для опроса населения и оценки работы поликлиники

 

anketa

Анкета 
для ранней диагностики расстройств аутистического спектра   

 

anketa

 Анкета для мониторинга общественного мнения 
о состоянии коррупции в УЗ «Пружанская центральная районная больница»   

 

COVID-19: з першых вуснаў. Фельчар хуткай дапамогі Пружанскай ЦРБ Сяргей Дрэжыпоўскі: «Сумны вопыт падштурхнуў да вакцынацыі»


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Людзі, якія перанеслі хваробу ў цяжкай форме, працягваюць дзяліцца з чытачамі «раёнкі» сваімі ўражаннямі.

Сяргей Дрэжыпоўскі.

— На кавід я перахварэў яшчэ ў лістападзе мінулага года. Тады яшчэ прышчэпак не рабілі. А гэта значыць, асаблівага імунітэту ад новай інфекцыі не было выпрацавана ні ў кога, у тым ліку ў медыкаў, на якіх прыпала найбольшая вірусная нагрузка.

Усё пачалося з банальнага кашлю і з лёгкага павышэння тэмпературы. Некаторы час лячыўся дома. А потым тэмпература падскочыла за 39 і самаадчуванне стала вельмі рэзка пагаршацца. Упала сатурацыя ніжэй за 86 — пачаў задыхацца. А гэты стан пастаяннага недахопу паветра, мякка кажучы, не з прыемных.

Лячыўся я тры тыдні ў 3-м інфекцыйным шпіталі, пад які было перапрафілявана траўматалагічнае аддзяленне Пружанскай бальніцы. Амаль увесь гэты час мне праз маску падаваўся кісларод. Скажу коратка: было вельмі цяжка.

Пад чулым кіраўніцтвам урача Вольгі Касюк мяне і іншых цяжкіх хворых ратавалі медсёстры і санітаркі, якім я бязмежна ўдзячны. Вельмі добра даглядалі. Усю змену ў ахоўных касцюмах вымушаны былі завіхацца каля хворых. На той час было шмат пацыентаў, якія ўвогуле не ўставалі і нават прыўзняцца не маглі. І трэба было аказваць ім усялякую, самі разумееце, дапамогу.

Нашы медыкі, можаце не сумнявацца, спраўляліся і спраўляюцца з кавідам не горш, чым у абласным цэнтры. Нізкі ім паклон. Асабліва ўдзячны я і намесніку галоўнага ўрача бальніцы па лячэбнай частцы Віктару Шаўчэні, які па некалькі разоў на дзень прыходзіў у аддзяленне і цікавіўся, як ідуць справы ў медперсаналу, як сябе адчуваюць пацыенты. Такая ўвага вельмі прыемная.

Пры выпісцы ўрачы мне далі стандартныя рэкамендацыі, якіх я старанна прытрымліваюся да гэтага часу. У прыватнасці, прайшоў ужо не адзін курс вітамінатэрапіі. Таксама мне раілі праз паўгода абавязкова прайсці вакцынацыю, што я і паспяшаўся зрабіць. Цяпер у нас прышчэплена ад каранавіруснай інфекцыі ўся сям’я.

Вядома, стапрацэнтнай упэўненасці ў тым, што пасля прышчэпкі ўжо не захварэеш, ні ў кога няма. Аднак, наколькі я магу меркаваць па сваёй рабоце, калі хварэе прышчэплены чалавек, то ён пераносіць усе жахі кавіду ў больш лёгкай форме. Тут ужо вам самім выбіраць: рызыкаваць ці падстрахавацца. Думаю, што разумней — другое.

На ўласным сумным вопыце ўпэўніўся, што кавід — гэта вельмі цяжкая, небяспечная, а галоўнае, непрадказальная хвароба, якая можа прывесці да паражэння ўсіх органаў: сасудаў, сэрца, галаўнога мозга, дыхальнай сістэмы. У мяне, у прыватнасці, сталі балець суставы — прызнацца, нічога прыемнага. Таму, як кажуць, сем разоў падумайце, ацаніце ўсе магчымыя рызыкі і як мінімум адзін раз вакцынуйцеся.

Сяргей Дрэжыпоўскі, фельчар выязной брыгады аддзялення неадкладнай хуткай дапамогі Пружанскай ЦРБ

Фота Кацярыны Масік

Печать

Советы

Статьи