Пружаны, вул. Міцкевіча, 27 (016 32) 3-41-80, 3-42-95 

anketaАНАНІМНАЯ ЭКСПРЭС-АНКЕТА
для апытання насельніцтва і ацэнкі працы паліклінікі

anketaАнкета для маніторынгу грамадскай думкі
аб стане карупцыі ў УЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца»

Памятка па карупцыі


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

МЫ СУПРАЦЬ КАРУПЦЫІ Ў АХОВЕ ЗДАРОЎЯ!

У ВАС ЁСТЬ ПРАВА НА АТРЫМАННЕ МЕДЫЦЫНСКАЙ ДАПАМОГІ НА БЯСПЛАТНАЙ І ПЛАТНАЙ АСНОВЕ

А значыць, Вам павінны:

  • БЯСПЛАТНА аказываць медыцынскую дапамогу (у рамках усталяваных дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне аховы здароўя для грамадзян Рэспублікі Беларусь)
  • ПЛАТНА, па вашаму жаданню, па пераліку медыцынскіх паслуг, якія могуць аказывацца за плату, так як яны з’яўляюцца дадатковымі да гарантаванага дзяржавай аб’ёму бясплатнай медыцынскай дапамогі

Калі медыцынскі працоўнік кажа Вам, што за ўзнагароджанне ён можа арганізаваць вам…

  • накірунак у профільную або больш прэстыжную медыцынскую ўстанову;
  • больш якасную медыцынскую паслугу;
  • прэпараты або медыцынскія матэрыялы;
  • больш якасны догляд, больш камфортную палату, працэдуры без чаргі...

ХУТЧЭЙ ЗА ЎСЁ ЁН ПРОСІЦЬ ХАБАР.

ПАМЯТАЙЦЕ! ВЫ НЕ ПАВІННЫ ПЕРАДАВАЦЬ ПРАЦОЎНІКАМ НІЯКІЯ ГРАШОВЫЯ СРОДКІ.

ЗАРАЗ МЫ ПАДРАБЯЗНА РАСПЯВЯДЗЕМ, ШТО ТАКОЕ ХАБАР

Хабар – гэта прыняцце службовай асобай для сябе або для сваякоў матэрыяльных каштоўнасцяў або набыццё выгадаў маёмаснага характару, якія прадастаўляюцца выключна ў сувязі з займаемай ім пасадай, за заступніцтва або патуранне па службе, спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, або за выкананне або невыкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, або прадстаўляемых ім асоб, якога-небудь дзеяння, якое гэта асоба павінна была або магла выканаць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманне хабара). Абавязкова прачытайце артыкул 431 «Дача хабара» Угалоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

ЯКІЯ БЫВАЮЦЬ ХАБАРЫ

  • Бывае хабар-подкуп, калі паміж тым, хто дае, і тым, хто бярэ хабар, ёсць папярэдняя дамова.
  • Бывае хабар-падзяка, калі хабар перадаецца за ўжо выкананую службовай асобай дзейнасць або бяздзейнасць (законную або незаконную) без папярэдняй дамовы.

ШТО ТАКСАМА ЛІЧЫЦЦА ХАБАРАМ

Калі не толькі службовай асобе, але і яе сваякам передалі грошы, каштоўнасці або аказалі матэрыяльныя паслугі. Пры гэтым працоўнік быў згодзен, не пярэчыў і выкарыстоўваў свае службовыя паўнамоцтвы на карысць таго, хто даў хабар.

ХАБАР ЛІЧЫЦЦА АТРЫМАНЫМ, КАЛІ

  • Чалавек его прымае ў фізічным сэнсе (бярэ ў рукі; кладзе ў кішэню, сумку, партфель, аўтамабіль).
  • Чалавек пагаджаецца з яе перадачай (палажылі на стол, пералічылі на рахунак).

Усё аб хабарах у Крымінальным кодэксе Рэспулікі Беларусь: артыкул 430 «Атрыманне хабару», артыкул 431 «Дача хабару», артыкул 432 «Пасрэдніцтва ў хабарніцтве, артыкул 433 «Прыняцце незаконнага ўзнагароджання»

ТАКІМ ЧЫНАМ, ПРАЦОЎНІК МЕДЫЦЫНСКАЙ УСТАНОВЫ ПРОСІЦЬ УЗНАГАРОДЖАННЕ. ВАШЫ ДЗЕЯННІ?

НЕ ПРАПАНОЎВАЙЦЕ ЯМУ І НЕ ДАВАЙЦЕ ХАБАР!

Інакш вы самі ўчыняеце злачынства (артыкул 431 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь).

Выслухайце патрабаванні вымагаўцы, каб звярнуцца ў міліцыю.

Калі вы застанецеся адзін, адразу тэлефануйце ў міліцыю!

Калі ў вас застаўся запіс размовы, захавайце яе для перадачы ў міліцыю.

КУДЫ ТЭЛЕФАНАВАЦЬ?

  • «ТЭЛЕФОН ДАВЕРУ» па СУПРАЦЬДЗЕЯННЮ КАРУПЦЫІ Ў УСТАНОВЕ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ «ПРУЖАНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БАЛЬНІЦА» па нумеры 8 (016 32) 4-11-85.
  • «Гарачая лінія» галоўнага кіраўніцтва па ахове здароўя Брэсцкага аблвыканкама 8(0162) 58 09 93. Працуе з00 да 17.00 (абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00), акрамя выходных дзён.
  • або па тэлефоне 102

Печать