Пружаны, вул. Міцкевіча, 27 (016 32) 3-41-80, 3-42-95 

anketaАНАНІМНАЯ ЭКСПРЭС-АНКЕТА
для апытання насельніцтва і ацэнкі працы паліклінікі

anketaАнкета для маніторынгу грамадскай думкі
аб стане карупцыі ў УЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца»

Дабраахвотнае страхаванне медыцынскіх выдаткаў


Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

У мэтах развіцця і папулярызацыі сярод насельніцтва дабраахвотнага медыцынскага страхавання ўстанова аховы здароўя «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» інфармуе аб наступным.

Дабраахвотнае медыцынское страхаванне грунтуецца на дамове страховання, заключанай паміж страхавацелем і страхавой арганізацыяй, па якому ў обмен на выплачаную страхавацелем страхавую прэмію страхавая арганізацыя бярэ на сябе абавязацельства арганізацыі і аплаты аказання застрахаванай асобе медыцынскіх паслуг згодна з умовамі страхавой медыцынскай праграмы, якая прапісана ў дамове страхавання і складзенай згодна з перавагамі страхавацеля.

З полісам страхавой кампаніі вам гарантавана: высокакваліфікаваная медыцынская дапамога, каардынацыя дзеянняў у выпадку неабходнасці звяртання за медыцынскай дапамогай, незалежнасць ад інфляцыі і павышэння цен на медыцынскія паслугі, арганізацыя прэарытэтнага, па ўзгадненню з адміністрацыяй установы аховы здароўя, прыёму пацыентаў для аказання лячэбна-дыягнастычных медыцынскіх паслуг.

Страхавыя кампаніі прапануюць разнастайныя віды страхавых медыцынскіх праграм.

Страхавым выпадкам па дамове добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў з’яўляецца звяртанне за медыцынскімі паслугамі ў арганізацыі аховы здароўя за атыманнем лячэбнай, кансультатыўнай, дыягнастычнай і прафілактычнай дапамогі ў сувязі з захворваннямі, у тым ліку хранічнымі.

У цяперашні час Пружанская цэнтральная раённая бальніца заключыла дамовы на аказанне медыцынскіх паслуг застрахаванным на аснове дабраахвотнага медыцынскага страхавання з наступнымі страхавымі кампаніямі:

  • БРУСП «Белдзяржстах», тэл. 9-15-58;
  • ЗАТ «СК Белрасстрах», тэл. 8 (017)222-48-72;
  • ЗАТ «ТАСК», тэл. 8 (017) 290-11-29;
  • ЗАТ «Ваш Ассістанс», тэл. 8 (017) 399-57-73;
  • БРУПЭІС «Белэксімгарант», тэл. 8 (0162) 21-20-00.

Асноўнымі патрабаваннямі страхавых кампаній па аказанню медыцынскіх паслуг застрахаваным з’яўляюцца першачарговасць і максімальны аб’ём лячэбно-дыягнастычных мерапрыемств, стварэнне больш камфартабельных умоў пры стацыянарнам лячэнні.

Дамову добраахвотнага медыцынскага страхавання можна заключыть, звярнуўшысь у любую з вышэйуказаных страхавых кампаній.

Печать