Пералік платных медыцынскіх паслуг, якія аказваюцца грамадзянам РБ
Платныя медыцынскія паслугі, якія аказваюцца грамадзянам Рэспублікі Беларусь у УАЗ "Пружанская ЦРБ":
- Аказанне наркалагічнай дапамогі ананімна, Правядзенне медыцынскага агляду для ўстанаўлення факту ўжывання алкаголю па жаданню грамадзян.
- Пастаноўка і выманне ўнутрыматачнай спіралі, акрамя сацыяльных паказанняў.
- Усе віды прафілактычных аглядаў.
- Медыцынскі агляд стану здароўя грамадзян для атрымання разрашэння на набыццё, трыманне, нашэнне зброі і боепрыпасаў; допуск да кіравання транспартнымі сродкамі, маламернымі судамі (за выключэннем інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваных да іх грамадзян з парушэннем апорна-рухальнага апарата, якія маюць патрэбу ў спецыяльным транспарце), іншыя віды медыцынскіх аглядаў і экспертыз, якія праводзяцца па жаданню грамадзян.
- Прадастаўленне медыка-сацыяальнай дапамогі ў стацыянарах.
- Арганізацыя індывідуальнага догляду за грамадзянамі у стацыянарах пры адсутнасці медыцынскіх паказанняў.
- Лабараторная дыягностыка.
- Кансультацыя ўрачэй спецыялістаў.
- Аказанне стаматалагічных паслуг, якія ажыццяўляюцца па жаданню грамадзян, у тым ліку пратэзіраванне зубоў, за выключэннем адпаведных паслуг, якія аказваюцца грамадзянам згодна з заканадаўствам бясплатна згодна з дзяржаўнымі мінімальнымі саціяльнымі стандартамі ў галіне аховы здароўя.
- Імунізацыя па жаданню грамадзян супраць інфекцыйных захворванняў, якія не ўваходзяць у каляндар прафілактычных прышчэпак, які зацверджаны Міністэрствам аховы здароўя.
- Правядзенне штучнага перапынення цяжарнасці (аборты), за выключэннем абортаў, якія праводзяцца па медыцынскіх, саціяльных паказаннях і непаўналетнім.
- Масаж.
- Дыягностыка анемій у дзяцей, ацэнка якасці і памераў трамбацытаў без унутрывеннага забора крыві;
- Астэасінтэз пералома діафіза сцернавай косткі цвіком з блакаванеем (антэградна і рэтроградна);
- Выкарыстанне дыстракцыйнага апарата пры астэасінтрэзе вялікагалёначнай косткі;
- Выяўленне мікрагематурыі, узроўня фосфара ў крыві, выяўленне мікраальбумінурыі з мэтай дыягностыкі ранняй стадыі дыабетычнай нефрапатыі;
- Выяўленне гармонаў шчытападобнай залозы (цірэатропны гармон, цірэаглабулін, антыцела да цірэаглабуліна, Т4 свабодны, Т3, картызол);
- Колькаснае выяўленне сардэчнага комплексу (креатынкіназа МВ, міаглабін, трапанін); выяўленне Д-дзімераў (прадукты дэгідратацыі фібрына) для дыягностыкі ДВС-сіндрому.
Платныя паслугі аказваюцца на падставе ліцэзіі на права ажыццяўлення медыцынскай дзейнасці № 02040/3488, выданай на падставе рашэння ад 28.01.2005 г. №67-А і сапраўднай па 08 лютага 2025 г.