Стацыянар Ружанскай гарадской бальніцы
Ружанская гарадская бальніца размяшчаецца па адрасу: вул. Урбановіча, 12, 225154, г.п. Ружаны, Пружанскі р-н, Брэсцкая вобл.
Вышэйстаячая ўстанова: УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца», г. Пружаны
Электронны адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Адміністрацыя:
- Зыбко Андрэй Рышардавіч – загадчык бальніцай. Кантактны тэлефон (016 32) 31-1-37
- Кузьміч Таісія Міхайлаўна – галоўная медсястра
Тэлефон рэгістратуры паліклінікі: (016 32) 31-3-53
- загадчык Ружанскай гарадской бальніцай Зыбко А.Р. з 8.00-13.00 штодзённа
- загадчык паліклінікай Чаргейка А.М. з 14.00-20.00 штодзённа
Ружанская гарадская бальніца заснавана ў 1872 годзе. У цяперашні час з’яўляецца структурным падраздзяленнем УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца».
Установа разгорнута на 60 ложкаў: 40 тэрапеўтычных, 5 педыятрычных, 5 хірургічных і 10 ложкаў сацыяльнага догляду. І паліклінікай на 125 абследванняў у змену.
Кваліфікаваны медыцынскі персанал аказвае дапамогу па наступных напрамках: тэрапеўтычная, хірургічная, педыятрычная, акушэрска-гінекалагічная дапамога.
На базе Ружанскай гарадской бальніцы праводзяцца
- рэнтгеналагічныя абследванні органаў грудной клеткі, касцёва-сустаўнай сістэмы (у тым ліку хрыбетніка, рэбраў), рэнтгенаграфія зубоў;
- УГД абследванні,
- клініка-дыягнастычныя абследванні з выкарыстаннем сучасных метадаў дыягностыкі;
- профагляды насельніцтва, хуткая дапамога.
У Ружанскай гарадской бальніцы функцыянуе фізіятэрапеўтычны кабінет, кабінет масажу.
Час працы фізіятэрапеўтычнага кабінета з 8.00 – 16.42, абед з 13.00 – 14.00;
Час работы кабінета масажу з 8.00 – 16.42, абед з 13.00 – 14.00.
Тэрапеўтычнае аддзяленне – структурнае падраздзяленне Ружанскай гарадской бальніцы УАЗ «Пружанская ЦРБ».
Загадчык аддзяленнем
урач-тэрапеўт
Лазарчык Таццяна Леанідаўна
У 1958-1959 гг. пабудаваны 2-х павярховы галоўны корпус бальніцы, дзе ў дадзены момант знаходзіцца тэрапеўтычнае аддзяленне. Тэрапеўтычнае аддзяленне Ружанскай гарадской бальніцы разлічана на 60 ложкаў: 40 тэрапеўтычных, 5 педыятрычных, 5 хірургічных і 10 ложкаў сацыяльнага догляду.
Кантактны тэлефон:
- ардынатарская – (016 32) 31-4-69
- пост – (016 32) 31-3-21
Штат аддзялення:
- урач - 3 чалавекі
- сярэдні медперсанал - 10 чалавек
- малодшы медперсанал - 11 чалавек
У тэрапеўтычным аддзяленні ажыццяўляецца лячэбна-дыягнастычная праца, аказваецца дапамога тэрапеўтычнага, хірургічнага, педыятрычнага профілю.
У дыягнастычным працэсе выкарыстоўваюцца лабараторныя метады абследвання, рэнтгеналагічныя метады абследвання, ЭКГ, ультрагукавая дыягностыка.
Стацыянарнае лячэнне ў тэрапеўтычным аддзяленні ажыццяўляецца ў адпаведнасці з сучаснымі пратаколамі аказання медыцынской дапамогі пацыентам тэрапеўтычнага профілю.
На педыятрычных койках праходзяць курс лячэння дзеці да 18 гадоў.
На 5 койках хірургічнага профілю аказваецца неабходная дапамога хворым, якія маюць патрэбу ў стацыянарным лячэнні.
Арганізацыя працы аддзялення ажыццяўляецца з захаваннем санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму.
У тэрапеўтычным аддзяленні абсталяваны працэдурны кабінет з наборам медыкаментаў для аказання экстранай медыцынской дапамогі.
Медперсанал аддзялення праводзіць санітарна-асветную працу сярод пацыентаў. Пры выпісцы з аддзялення ўсе пацыенты атрымліваюць падрабязныя рэкамендацыі па здаровым ладзе жыцця, харчаванню, далейшаму лячэнню.