Акушэрска-гінекалагічнае аддзяленне
Гінекалагічнае аддзяленне паліклінікі з’яўляецца структурным падраздзяленнем УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца».
Час стварэння гінекалагічнага аддзялення паліклінікі супадае з часам адкрыцця ўстановы аховы здароўя.
У цяпепашні час медыцынскую дапамогу насельніцтву аказваюць 3 урача і 6 чалавек сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу. Стацыянарную дапамогу аказваюць акушэрскае аддзяленне на 30 ложкаў і гінекалагічнае аддзяленне на 20 ложкаў.
Загадчыца жаночай кансультацыі
урач акушэр-гінеколаг
Пачынчык Алена Дзмітрыеўна
Загадчыца акушэрскага і гінекалагічнага аддзялення стацыянара
урач акушэр-гінеколаг
Карповіч Святлана Вячаславаўна
Кантактныя тэлефоны:
- Жаночая рэгістратура: (016 32) 9-53-92, 9-53-96
Штаты акушэрскага і гінекалагічнага аддзяленняў стацыянара:
- Заг. аддзяленнем – урач акушэр-гінеколаг пешай катэгорыі.
- 1 урач акушэр-гінеколаг мае 2-ю катэгорыю
- У аддзяленні 8 медыцынскіх сясцёр і 4 акушэркі.
Задачы акушэрскага і гінекалагічнагааддзяленняў стацыянара:
Асноўнымі задачамі з’яўляюцца: аказанне кваліфікаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з акушэрска-гінекалагічнымі паталогіямі; выкарыстанне ў практыцы новых сучасных найбольш эфектыўных спосабаў дыягностыкі і лячэння; Правядзенне прафілактычных мерапрыемств па санітарна-гігіенічнаму выхаванню насельніцтва, здароваму ладу жыцця.
Аб’ём працы гінекалагічнага аддзялення:
- Выконваецца за год да 280-300 аперацый на органах малога лагва.
- Перавага аддаецца малаінвазіўным методыкам аперацый.
- Урачы аддзялення аказываюць консультатыўную дапамогу пацыентам, якія знаходзяцца ў іншых аддзяленнях ЦРБ і звяртаюцца ў пріёмнае аддзяленне самастойна.
- Для дыягностыкі захворванняў выкарыстоўваюцца лабараторныя метады даследвання, УГД дыягностыка, гістэраскапія, лапараскапія, эндаскапічныя метады даследвання (ФГДС; калонаскапія; рэктораманаскапія).
- Колькасць пралечаных за год ат 1800 – 1900 пацыентаў.
- Аператыўная актыўнасть – 47.2%
Аб’ём працы акушэрскага аддзялення:
За год праходзіць 300-350 родаў. Аператыўнае родаразрашэнне 25-29 %. Млечная анестэзія пры аперацыі кесарава сячэнне 48 %. Мамы з дзецьмі знаходзяцца на сумесным прабыванні з моманту нараджэння. Так сама ў аддзяленні аказваецца дапамога цяжарным жанчынам.
Колькасць пралечаных цяжарных за год ад 800 – 900.
Для патэнцыйных пацыентаў акушэрскага і гінекалагічнага аддзяленняў стацыянара прапаноўваем:
- Хірургічную стэрылізацію
- «Д» лапараскапію і ХСС
- Метрсальпінгаграфію, гідрасанаграфію
- Гістэраскапію
- АДВ, выдаленне УМС, поліпэктаміі
- Пластычныя аперацыі на органах малога лагва
Існуе палата павышанай камфортнасці на платнай аснове (8 беларускіх рублёў суткі).