Неўралагічнае аддзяленне
Неўралагічнае аддзяленне УАЗ "Пружанская цэнтральная раённая бальніца" заснавана ў 1979 годзе. Разгорнута на 45 ложкаў, з якіх 15 выдзелены для аказання дапамогі пацыентам з сасудзістай паталогіяй.
У аддзяленні працуе высокакваліфікаваны і згуртаваны калектыў.
Загадчыца аддзяленнем
урач-неўролаг
Ромаш Жанна Мікалаеўна
Кантактныя тэлефоны:
- Ардынатарская: (016 32) 9-28-27
- Пост: (016 32) 9-16-72
У аддзяленні ажыццяўляецца дыягностыка і спецыялізаваная лячэбная дапамога па наступным накірункам:
- сасудзістыя хваробы нервовай сістэмы і іх наступствы;
- неўралагічныя праяўленні астэахандроза шыйнага, груднога і паяснічнага аддзелаў;
- экстрапірамідныя хваробы;
- эпілепсія і сінкапальные станы;
- дэміэлініруючыя хваробы нервовай сістэмы;
- хваробы перыферычнай нервовай сістэмы;
- пахліны галоўнага мозгу і млеча;
- іншыя хваробы нервовай сістэмы.
Пасля курсу стацыянарнага лячэння і абследавання пацыентам даюць падрабязныя рэкамендацыі па здароваму ладу жыцця, далейшаму прафілактычнаму і падтрымліваючыму лячэнню.