Кабінет функцыянальнай дыягностыкі
Функцыянальная дыягностыка - раздзел сучаснай медыцынскай практыкі, зместам якога з’яўляюцца аб’ектыўная ацэнка, выяўленне адхіленняў і ўстанаўленне ступені парушэнняў функцыі разнастайных органаў і фізіялагічных сістэм арганізма на аснове вымярэння аб’ектыўных паказчыкаў іх дзейнасці з дапамогай інструментальных даследванняў.
Кантактны тэлефон: 8 (01632) 9-11-42
Даследванні (за выключэннем ЭКГ) праводзяцца па папярэднім запісе.
ЭКГ праводзіцца па накіраванню ўрача:
- Панядзелак - Пятніца 8.00-17.30
- Субота 9.00-13.00
- Выходныя - Нядзеля, святочныя дні
Кабінет функцыянальнай дыягностыкі знаходзіцца на 2-ім паверсе паліклінікі УАЗ «Пружанская ЦРБ».
Медыцынскі персанал кабінета:
- урач функцыянальнай дыягностыкі пешай кваліфікацыйнай катэгорыі – Куталава Аксана Рыгораўна,
- медыцынская сястра першай кваліфікацыйнай катэгорыі – Старун Раіса Фёдараўна,
- медыцынская сястра першай кваліфікацыйнай катэгорыі – Віцько Марына Эдуардаўна,
- медыцынская сястра Кудравец Анастасія Аляксандраўна.
Кабінет функцыянальнай дыягностыкі абсталяваны сучасным медыцынскім абсталяваннем, што дазваляе выконваць стандарты аказання медыцынской дапамогі.
Медыцынскае абсталяванне ад беларускіх і расійскіх вытворцаў прадстаўлена кампутарызаванымі комплексамі: комплекс аператыўнага контролю ЭКГ "Кардыан-ПМ" (РБ), комплекс кампутарызаваны для сутачнага манітарыравання ЭКГ АЦ ЧП КМкн "СОЮЗ" - "ДМС-Перадавыя тэхналогіі" (РФ) і комплекс кампутарызаваны для сутачнага манітарыравання ЭКГ «Кардыарэгістратар КР-01» УП Кардыан (РБ), комплекс кампутарызаваны "Полі-Спектр" (велаэргаметрыя) (РФ), комплекс кампутарызаваны для даследвання функцыі знешняга дыхання (спіраметр) "МАС-1" (РБ), комплекс кампутарызаваны для даследвання функцыанальнага стану галаўнога мозгу "Нейрон-Спектр-4" (РФ).
Перад функціональнымі даследваннямі рэкамендуецца:
- спыніць за 24 гадзіны прыём медыкаментаў;
- не прымаць ежу за 1,5–2 гадзіны;
- не спатрабляць кавы, моцныя напоі, не паліць.
У кабінеце функцыянальнай дыягностыкі Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы праводзяцца наступныя даследванні:
- Сутачнае манітарыраванне ЭлектраКардыаГраммы
- Сутачнае манітарыраванне артэрыяльнага ціску
- Велаэргаметрыя
- Электракардыаграфія
- Электраэнцэфалаграфія
- Спіраграфія