Пружаны, вул. Міцкевіча, 27 (016 32) 9 10 80, 9 12 95

Аб установе


У цяперашні час у сістэме аховы здароўя Пружанскага раёна працуе 109 урачаў з іх 2 правізара, 10 зубных урачаў, 590 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

Сетка лячэбна-прафілактычных устаноў Пружанскага раёна прадстаўлена:

установай аховы здароўя «Пружанская цэнтральная раённая бальніца» на 360 ложкаў з паліклінікай на 459 наведванняў у змену,

Ружанскай раённай бальніцай на 75 ложкаў з паліклінікай на 122 наведвання ў змену,

Шарашэўскай гарадской бальніцай на 40 ложкаў з паліклінікай на 106 наведванняў у змену.

Амбулаторна-паліклінічная дапамога аказваецца па 28 медычным спецыяльнасцям.

Функцыянуе Сухопальская бальніца сястрынскага догляду на 25 ложкаў, Новазасімавічская, Ліноўская, Лыскаўская, Харэўская амбулаторыі агульнай практыкі, Навасёлкаўская і Клепачская амбулаторыі і 34 ФАПа.

На працягу апошніх гадоў ва ўстановах аховы здароўя «Пружанская ЦРБ» былі ўкаранёны наступныя метады дыягностыкі і лячэння:

Астэасінтэз (інтрамадулярны) вялікагалёнкавай косткі пры яе падвойных пераломах са зрушэннем стрыжня з блакаваннем.

Астэасінтэз праксімальнага аддзела рамёнку пласцінай з блакаваннем.

Аднаполюснае біпалярнае эндапратэзаванне пры медыяльных пераломах шыйкі сцягніцы.

Лапараскапічнае дрэнажаванне брушной паражніны (выканана 17 холіцыстэктамій лапараскапічна).

Тромбэмбалэктамія перыферычных сасудаў (такія аперацыі ў галіне робяць толькі ў г.Брэсце, Пінску, Баранавічах).

Вызначэнне халестэрыну высокай і нізкай шчыльнасці для вызначэння рызыкі развіцця інфаркту міякарда.

Вызначэнне трыяды: трапанін, міяглабін, крэацінкіназы для дыягностыкі ІХС, рызыкі развіцця інфаркту міякарда.

Вызначэнне ў крыві гліказіліраваннага гемаглабіну для адсочвання кампенсацыі цукровага дыябету.

Пратэзаванне бюгельнымі здымнымі пратэзамі.

Пламбаванне каранёвых каналаў зубоў шкловалаконнымі штыфтамі.

Камбінаваная магніталазерная гематэрапія ў хворых дысцыркулятарнай энцэфалапатыяй і вострымі парушэннямі мазгавога кровазвароту ад апарата «Крыніца -1».

Cкарыстанне нізкаінтэнсіўнага лазернага выпраменьвання ад апарата «Рыкта» з выкарыстаннем выпраменьвальніка ДУШ -1 для лячэння сасудзістых захворванняў ніжніх канцавінаў.

Камбінаванае прымяненне надвеннага магніталазернага апраменьвання ад апарата «Рэфтон» і магнітатэрапіі вобласці печані для агульнаўмацавальнага, антытаксічнага і імунастымулюючага ўздзеяння на арганізм пры разнастайных захворваннях.

Укараненне ў практыку працы аддзялення пералівання крыві мануальнага падвойнага плазмафереза.

З набыццём эндаскапічнай стойкі асвоены лапараскапічныя аперацыі.

Надаецца вялікая ўвага ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя. Праведзены капітальныя рамонты практычна ўсіх структурных падраздзяленняў Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы, Ружанскай раённай бальніцы, усіх амбулаторый, большасці ФАПаў. Уведзены ў строй корпус у Пружанскай ЦРБ, у якім размешчаны аперацыйны блок, гінекалагічнае і рэанімацыйнае аддзяленні.

Фарміраванне здаровага ладу жыцця, здаровай нацыі з'яўляецца прыярытэтам і стратэгічнай мэтай сацыяльнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь. Невыпадкова гэтым пытанням нададзена пільная ўвага ў найбольш значных на сённяшні дзень нацыянальных праграмах, прысвечаных дэмаграфічнай бяспецы, адраджэнню вёскі і развіццю малых і сярэдніх гарадоў.