Пружаны, вул. Міцкевіча, 27 (016 32) 9 10 80, 9 12 95

Гісторыя бальніцы


Пружанскі раён размешчаны на паўночным захадзе Брэсцкай вобласці. Яго плошча складае 2834 кв.км., на тэрыторыі раёна пражывае 49.9 тысяч чалавек. У складзе раёна 243 населеных пункта, у тым ліку г. Пружаны, пасёлкі гарадскога тыпу- Ружаны і Шарашова. Тэрыторыя адміністрацыйна падзелена на 2 пасялковых і 13 сельскіх саветаў. На тэрыторыю Пружанскага раёна даводзіцца 1/3 плошчы Белавежскай пушчы. Таксама праходзіць аб'язная дорога вакол Белавежскай пушчы працягласцю 98 км

На маляўнічым возеры Паперня размешчаны дзіцячы санаторый Ружанскі з аддзяленнем для бацькоў з дзецьмі

Пружанская бальніца была пабудавана ў 1921 годзе. Да 1940 г. у Пружанскім раёне было: 1 бальніца на 60 ложкаў. Працавала 3 урача і 12 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

За гады Савецкай улады ў раёне працавала 9 бальніц на 910 ложкаў, 3 паліклінікі, 7 амбулаторый, 1 санэпідэмстанцыя. Аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі, 37 ФАПаў.

У цяперашні час у сістэме аховы здароўя Пружанскага раёна працуе 109 урачаў з іх 2 правізара, 10 зубных урачаў, 590 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

У розныя гады галоўнымі ўрачамі Пружанскага раёна працавалі:

  • Гарустовіч Васілі Іосіфавіч - 1945-1946 гг.
  • Паралаў Павел Антонавіч - 1953-1956 гг.
  • Аліферэнка Таццяна Міхайлаўна - 1956-1958 гг.
  • Лапко Генадзь Аляксеевіч - 1958-1965 гг. 1969-1986 гг.
  • Казлоў Генадзь Ціханавіч - 1965-1968 гг
  • Пачынчык Іван Нікалаевіч - 1986 -2011 гг.
  • Дараневіч Віктар Міхайлавіч – з 2012 г. па цяперашні час