Пружаны, вул. Міцкевіча, 27 (016 32) 9 10 80, 9 12 95

Стацыянар Ружанскай гарадской бальніцы


Ружанская гарадская бальніца размяшчаецца па адрасу: вул. Урбановіча, 12, 225154, г.п. Ружаны, Пружанскі р-н, Брэсцкая вобл.

Вышэйстаячая ўстанова: УАЗ  «Пружанская цэнтральная раённая бальніца», г. Пружаны

Электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Адміністрацыя:

  • Зыбко Андрэй Рышардавіч – загадчык бальніцай. Кантактны тэлефон (016 32) 31-1-37
  • Кузьміч Таісія Міхайлаўна – галоўная медсястра

Тэлефон рэгістратуры паліклінікі: (016 32) 31-3-53

  • загадчык Ружанскай гарадской бальніцай Зыбко А.Р. з 8.00-13.00 штодзённа
  • загадчык паліклінікай Чаргейка А.М. з 14.00-20.00 штодзённа

Ружанская гарадская бальніца заснавана ў 1872 годзе. У цяперашні час з’яўляецца структурным падраздзяленнем УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца».

Установа разгорнута на 60 ложкаў: 40 тэрапеўтычных, 5 педыятрычных, 5 хірургічных і 10 ложкаў сацыяльнага догляду. І паліклінікай на 125 абследванняў у змену.

Кваліфікаваны медыцынскі персанал аказвае дапамогу па наступных напрамках: тэрапеўтычная, хірургічная, педыятрычная, акушэрска-гінекалагічная дапамога.

На базе Ружанскай гарадской бальніцы праводзяцца

  • рэнтгеналагічныя абследванні органаў грудной клеткі, касцёва-сустаўнай сістэмы (у тым ліку хрыбетніка, рэбраў), рэнтгенаграфія зубоў;
  • УГД абследванні,
  • клініка-дыягнастычныя абследванні з выкарыстаннем сучасных метадаў дыягностыкі;
  • профагляды насельніцтва, хуткая дапамога.

У Ружанскай гарадской бальніцы функцыянуе фізіятэрапеўтычны кабінет, кабінет масажу.

Час працы фізіятэрапеўтычнага кабінета з 8.00 – 16.42, абед з 13.00 – 14.00;

Час работы кабінета масажу з 8.00 – 16.42, абед з 13.00 – 14.00.

Тэрапеўтычнае аддзяленне – структурнае падраздзяленне Ружанскай гарадской бальніцы УАЗ «Пружанская ЦРБ».

Загадчык аддзяленнем
урач-тэрапеўт
Лазарчык Таццяна Леанідаўна

У 1958-1959 гг. пабудаваны 2-х павярховы галоўны корпус бальніцы, дзе ў дадзены момант знаходзіцца тэрапеўтычнае аддзяленне. Тэрапеўтычнае аддзяленне Ружанскай гарадской бальніцы разлічана на 60 ложкаў: 40 тэрапеўтычных, 5 педыятрычных, 5 хірургічных і 10 ложкаў сацыяльнага догляду.

Кантактны тэлефон:

  • ардынатарская – (016 32) 31-4-69
  • пост – (016 32) 31-3-21

Штат аддзялення:

  • урач - 3 чалавекі
  • сярэдні медперсанал - 10 чалавек
  • малодшы медперсанал - 11 чалавек

У тэрапеўтычным аддзяленні ажыццяўляецца лячэбна-дыягнастычная праца, аказваецца дапамога тэрапеўтычнага, хірургічнага, педыятрычнага профілю.

У дыягнастычным працэсе выкарыстоўваюцца лабараторныя метады абследвання, рэнтгеналагічныя метады абследвання, ЭКГ, ультрагукавая дыягностыка.

Стацыянарнае лячэнне ў тэрапеўтычным аддзяленні ажыццяўляецца ў адпаведнасці з сучаснымі пратаколамі аказання медыцынской дапамогі пацыентам тэрапеўтычнага профілю.

На педыятрычных койках праходзяць курс лячэння дзеці да 18 гадоў.

На 5 койках хірургічнага профілю аказваецца неабходная дапамога хворым, якія маюць патрэбу ў стацыянарным лячэнні.

Арганізацыя працы аддзялення ажыццяўляецца з захаваннем санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму.

У тэрапеўтычным аддзяленні абсталяваны працэдурны кабінет з наборам медыкаментаў для аказання экстранай медыцынской дапамогі.

Медперсанал аддзялення праводзіць санітарна-асветную працу сярод пацыентаў. Пры выпісцы з аддзялення ўсе пацыенты атрымліваюць падрабязныя рэкамендацыі па здаровым ладзе жыцця, харчаванню, далейшаму лячэнню.