Пружаны, вул. Міцкевіча, 27 (016 32) 9 10 80, 9 12 95

Акушэрска-гінекалагічнае аддзяленне


Гінекалагічнае аддзяленне паліклінікі з’яўляецца структурным падраздзяленнем УАЗ «Пружанская цэнтральная раённая бальніца».

Час стварэння гінекалагічнага аддзялення паліклінікі супадае з часам адкрыцця ўстановы аховы здароўя.

У цяпепашні час медыцынскую дапамогу насельніцтву аказваюць 3 урача і 6 чалавек сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу. Стацыянарную дапамогу аказваюць акушэрскае аддзяленне на 30 ложкаў і гінекалагічнае аддзяленне на 20 ложкаў.

Загадчыца жаночай кансультацыі
урач акушэр-гінеколаг
Пачынчык Алена Дзмітрыеўна

Загадчыца акушэрскага і гінекалагічнага аддзялення стацыянара
урач акушэр-гінеколаг
Карповіч Святлана Вячаславаўна

Кантактныя тэлефоны:

  • Жаночая рэгістратура: (016 32) 9-53-92, 9-53-96

Штаты акушэрскага і гінекалагічнага аддзяленняў стацыянара:

  • Заг. аддзяленнем – урач акушэр-гінеколаг пешай катэгорыі.
  • 1 урач акушэр-гінеколаг мае 2-ю катэгорыю
  • У аддзяленні 8 медыцынскіх сясцёр і 4 акушэркі.

Задачы акушэрскага і гінекалагічнагааддзяленняў стацыянара:

Асноўнымі задачамі з’яўляюцца: аказанне кваліфікаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з акушэрска-гінекалагічнымі паталогіямі; выкарыстанне ў практыцы новых сучасных найбольш эфектыўных спосабаў дыягностыкі і лячэння; Правядзенне прафілактычных мерапрыемств па санітарна-гігіенічнаму выхаванню насельніцтва, здароваму ладу жыцця.

Аб’ём працы гінекалагічнага аддзялення:

  • Выконваецца за год да 280-300 аперацый на органах малога лагва.
  • Перавага аддаецца малаінвазіўным методыкам аперацый.
  • Урачы аддзялення аказываюць консультатыўную дапамогу пацыентам, якія знаходзяцца ў іншых аддзяленнях ЦРБ і звяртаюцца ў пріёмнае аддзяленне самастойна.
  • Для дыягностыкі захворванняў выкарыстоўваюцца лабараторныя метады даследвання, УГД дыягностыка, гістэраскапія, лапараскапія, эндаскапічныя метады даследвання (ФГДС; калонаскапія; рэктораманаскапія).
  • Колькасць пралечаных за год ат 1800 – 1900 пацыентаў.
  • Аператыўная актыўнасть – 47.2%

Аб’ём працы акушэрскага аддзялення:

За год праходзіць 300-350 родаў. Аператыўнае родаразрашэнне 25-29 %. Млечная анестэзія пры аперацыі кесарава сячэнне 48 %. Мамы з дзецьмі знаходзяцца на сумесным прабыванні з моманту нараджэння. Так сама ў аддзяленні аказваецца дапамога цяжарным жанчынам.

Колькасць пралечаных цяжарных за год ад 800 – 900.

Для патэнцыйных пацыентаў акушэрскага і гінекалагічнага аддзяленняў стацыянара прапаноўваем:

  1. Хірургічную стэрылізацію
  2. «Д» лапараскапію і ХСС
  3. Метрсальпінгаграфію, гідрасанаграфію
  4. Гістэраскапію
  5. АДВ, выдаленне УМС, поліпэктаміі
  6. Пластычныя аперацыі на органах малога лагва

Існуе палата павышанай камфортнасці на платнай аснове (8 беларускіх рублёў суткі).

  • 13 04 20 02 51 Ft1
  • 13 04 20 02 51 Ft2
  • 13 04 20 02 52 FT 4
  • IMG 8088
  • IMG 8096
  • IMG 8098