Пружаны, вул. Міцкевіча, 27 (016 32) 9 10 80, 9 12 95

Кабінет функцыянальнай дыягностыкі


Функцыянальная дыягностыка - раздзел сучаснай медыцынскай практыкі, зместам якога з’яўляюцца аб’ектыўная ацэнка, выяўленне адхіленняў і ўстанаўленне ступені парушэнняў функцыі разнастайных органаў і фізіялагічных сістэм арганізма на аснове вымярэння аб’ектыўных паказчыкаў іх дзейнасці з дапамогай інструментальных даследванняў.

Кантактны тэлефон: 8 (01632) 9-11-42

Даследванні (за выключэннем ЭКГ) праводзяцца па папярэднім запісе.

ЭКГ праводзіцца па накіраванню ўрача:

  • Панядзелак - Пятніца 8.00-17.30
  • Субота 9.00-13.00
  • Выходныя - Нядзеля, святочныя дні

Кабінет функцыянальнай дыягностыкі знаходзіцца на 2-ім паверсе паліклінікі УАЗ «Пружанская ЦРБ».

Медыцынскі персанал кабінета: 

  • урач функцыянальнай дыягностыкі пешай кваліфікацыйнай катэгорыі – Куталава Аксана Рыгораўна,
  • медыцынская сястра першай кваліфікацыйнай катэгорыі – Старун Раіса Фёдараўна,
  • медыцынская сястра першай кваліфікацыйнай катэгорыі – Віцько Марына Эдуардаўна,
  • медыцынская сястра  Кудравец Анастасія Аляксандраўна.

Кабінет функцыянальнай дыягностыкі абсталяваны сучасным медыцынскім абсталяваннем, што дазваляе выконваць стандарты аказання медыцынской дапамогі.

Медыцынскае абсталяванне ад беларускіх і расійскіх вытворцаў прадстаўлена кампутарызаванымі комплексамі: комплекс аператыўнага контролю ЭКГ "Кардыан-ПМ" (РБ), комплекс кампутарызаваны для сутачнага манітарыравання ЭКГ АЦ ЧП КМкн "СОЮЗ" - "ДМС-Перадавыя тэхналогіі" (РФ) і комплекс кампутарызаваны для сутачнага манітарыравання ЭКГ «Кардыарэгістратар КР-01» УП Кардыан (РБ), комплекс кампутарызаваны "Полі-Спектр" (велаэргаметрыя) (РФ), комплекс кампутарызаваны для даследвання функцыі знешняга дыхання (спіраметр) "МАС-1" (РБ), комплекс кампутарызаваны для даследвання функцыанальнага стану галаўнога мозгу "Нейрон-Спектр-4" (РФ).

Перад функціональнымі даследваннямі рэкамендуецца:

  • спыніць за 24 гадзіны прыём медыкаментаў;
  • не прымаць ежу за 1,5–2 гадзіны;
  • не спатрабляць кавы, моцныя напоі, не паліць.

У кабінеце функцыянальнай дыягностыкі Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы праводзяцца наступныя даследванні:

  • Сутачнае манітарыраванне ЭлектраКардыаГраммы
  • Сутачнае манітарыраванне артэрыяльнага ціску
  • Велаэргаметрыя
  • Электракардыаграфія
  • Электраэнцэфалаграфія
  • Спіраграфія

  • 14 12 11 10 44 DSCN9439
  • 14 12 11 10 44 DSCN9440
  • 14 12 11 10 45 P1060357
  • IMG 8121